VITEK VT-4211 W - Инструкция по эксплуатации - Страница 38

Мультиварки VITEK VT-4211 W - инструкция пользователя по применению, эксплуатации и установке на русском языке. Мы надеемся, она поможет вам решить возникшие у вас вопросы при эксплуатации техники.

Если остались вопросы, задайте их в комментариях после инструкции.

"Загружаем инструкцию", означает, что нужно подождать пока файл загрузится и можно будет его читать онлайн. Некоторые инструкции очень большие и время их появления зависит от вашей скорости интернета.
Страница:
/ 48
Загружаем инструкцию
background image

38

 Беларуск ая

• 

Трымайце ў чысціні адтуліны для выйсця пары, а 
ў выпадку забруджвання чысціце іх. 

• 

Катэгарычна 

забараняецца 

эксплуатацыя 

прыбора  без  устаноўленай  чары,  забараняецца 
ўключаць  мультыварку  без  прадуктаў  і  без 
наяўнасці дастатковай колькасці вадкасці ў чары 
для прыгатавання прадуктаў.

• 

Забараняецца  выкарыстоўваць  мультыварку 
пры  пашкоджанай  сіліконавай  пракладцы  на 
ўнутраным баку вечка.

• 

Выконвайце  рэкамендацыі  па  колькасці  сухіх 
прадуктаў і вадкасці.

• 

Не даставайце чару падчас працы прылады.

• 

Не накрывайце мультыварку падчас працы.

• 

Увага!

  Пры  гатаванні  прадуктаў  на  пары  сачыце 

за  ўзроўнем  вадкасці  ў  чары,  далівайце  ваду 
ў  чару  па  меры  неабходнасці.  Не  пакідайце 
прыладу без нагляду!

• 

Забараняецца 

пераносіць 

мультыварку 

падчас  працы.  Выкарыстоўвайце  ручку  для 
пераноскі,  папярэдне  адключыўшы  прыладу  ад 
электрычнай  сеткі,  выняўшы  чару  з  прадуктамі  і 
даўшы ёй астыць.

• 

Падчас  працы  мультываркі  вечка,  чара  для 
прыгатавання  прадуктаў,  а  таксама  дэталі 
корпуса  моцна  награваюцца,  не  датыкайцеся 
да  іх,  пры  неабходнасці  выняць  гарачую  чару 
выкарыстоўвайце кухонныя рукавіцы.

• 

Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора.

• 

Не  дазваляйце  дзецям  выкарыстоўваць  прыбор 
у якасці цацкі.

• 

З  меркаванняў  бяспекі  дзяцей  не  пакідайце 
поліэтыленавыя  пакеты,  якія  выкарыстоўваюцца 
ў якасці ўпакоўкі, без нагляду. 

• 

Увага!

  Не  дазваляйце  дзецям  гуляць  з 

поліэтыленавымі  пакетамі  ці  ўпаковачнай 
плёнкай. 

Небяспека ўдушша!

• 

Дадзеная  прылада  не  прызначана  для 
выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі 
магчымасцямі, калі толькі асобай, якая адказвае 
за  іх  бяспеку,  ім  не  дадзены  адпаведныя 
і  зразумелыя  ім  інструкцыі  пра  бяспечнае 
карыстанне  прыладай  і  тых  небяспеках, 
якія  могуць  узнікаць  пры  яе  няправільным 
выкарыстанні.

• 

Забараняецца  выкарыстоўваць  прыбор  па-за 
памяшканнямі.

• 

Каб  пазбегнуць  пашкоджанняў,  перавозьце 
прыладу толькі ў завадской упакоўцы.

• 

Пры  адключэнні  прылады  ад  электрасеткі, 
ніколі  не  тузайце  за  сеткавы  шнур,  вазьміцеся 
за  сеткавую  вілку  і  акуратна  выцягніце  яе  з 
электрычнай разеткі.

• 

Забараняецца 

выкарыстоўваць 

прыладу 

пры  пашкоджанні  сеткавай  вілкі  ці  сеткавага 
шнура,  калі  яна  працуе  з  перабоямі,  а  таксама 
пасля  яе  падзення.  Не  спрабуйце  самастойна 
рамантаваць прыладу. Па ўсіх пытаннях рамонту 
звяртайцеся  ў  аўтарызаваны  (упаўнаважаны) 
сэрвісны цэнтр.

• 

Захоўвайце  прыладу  ў  сухім  прахалодным 
месцы, недаступным для дзяцей.

ПРЫЛАДА  ПРЫЗНАЧАНА  ТОЛЬКІ  ДЛЯ  БЫТАВОГА 
ВЫКАРЫСТАННЯ

ПРАВІЛЫ К АРЫСТАННЯ ЧАРАЙ (12)

• 

Прыладу  і  яе  дэталі  выкарыстоўвайце  строга 
па  прызначэнні.  Забараняецца  выкарыстоўваць 
чару  для  прыгатавання  прадуктаў  (12), 
устанаўліваючы  яе  на  награвальныя  прыборы  ці 
варачныя паверхні.

• 

Не замяняйце чару (12) іншай ёмістасцю.

• 

Сачыце  за  тым,  каб  паверхня  награвальнага 
элемента  і  дно  чары  (12)  заўсёды  былі  чыстымі 
і сухімі.

• 

Не  выкарыстоўвайце  чару  (12)  у  якасці  ёмістасці 
для  змешвання  прадуктаў.  Ніколі  не  здрабняйце 
прадукты  непасрэдна  ў  чары  (12)  у  пазбяганне 
пашкоджанняў антыпрыгарнага пакрыцця.

• 

Ніколі  не  пакідайце  і  не  захоўвайце  ў  чары  (12) 
якія-небудзь староннія прадметы.

• 

Падчас  прыгатавання  прадуктаў  у  чары  (12) 
змешвайце  іх  толькі  пластыкавым  апалонікам 
(14) ці лапаткай (15). 

• 

Не  выкарыстоўвайце  металічныя  прадметы,  якія 
могуць  пашкодзіць  антыпрыгарнае  пакрыццё 
чары (12). 

• 

Пры  прыгатаванні  страў  з  выкарыстаннем 
запраў  і  спецый  адразу  пасля  прыгатавання 
рэкамендуецца вымыць чару (12). 

• 

Пасля  заканчэння  прыгатавання  прадуктаў 
у  пазбяганне  пашкоджання  антыпрыгарнага 
пакрыцця  не  змяшчайце  чару  (12)  адразу  пад 
халодную ваду, дайце ёй спачатку астыць.

• 

Чара  (12)  не  прызначана  для  мыцця  ў 
посудамыйнай машыне.

КНОПКІ ПАНЭЛІ КІРАВАННЯ (2)

Кожны націск кнопак панэлі кіравання 
суправаджаецца гукавым сігналам.

Кнопкі выбару праграм прыгатавання (17)

Для  выбару  праграмы  прыгатавання  націсніце 
адпаведную кнопку, пры гэтым загарыцца індыкатар 
кнопкі. 
Праграмы «ТУШЭННЕ» і «НА ПАРЫ» прапануюць 
розны час прыгатавання для гародніны, мяса 
і рыбы. Для выбару тыпу прадукта паўторна 
націскайце кнопку «ТУШЭННЕ»/ «НА ПАРЫ», 
звяраючыся з індыкатарамі (21). 

Увага! 

– 

Калі  вы  ўключылі  праграму  аўтаматычнага 
прыгатавання 

прадук таў , 

націснуўшы 

адну  з  кнопак  (17),  і  не  сталі  праводзіць 
дадатковыя  настройкі  праграмы,  праз  10 
секунд  прагучыць  гукавы  сігнал,  пры  гэтым 
мультыварка  ўключыцца  ў  абраны  рэжым 
прыгатавання прадуктаў. 

VT-4211_IM.indd   38

24.07.2013   10:48:57

Полезные видео

Характеристики

Оцените статью
tehnopanorama.ru
Остались вопросы?

Не нашли свой ответ в руководстве или возникли другие проблемы? Задайте свой вопрос в форме ниже с подробным описанием вашей ситуации, чтобы другие люди и специалисты смогли дать на него ответ. Если вы знаете как решить проблему другого человека, пожалуйста, подскажите ему :)

Задать вопрос

Часто задаваемые вопросы
Как посмотреть инструкцию к VITEK VT-4211 W?
Необходимо подождать полной загрузки инструкции в сером окне на данной странице
Руководство на русском языке?
Все наши руководства представлены на русском языке или схематично, поэтому вы без труда сможете разобраться с вашей моделью
Как скопировать текст из PDF?
Чтобы скопировать текст со страницы инструкции воспользуйтесь вкладкой "HTML"