Пылесос VITEK VT-1842 G/OG - инструкция пользователя по применению, эксплуатации и установке на русском языке. Мы надеемся, она поможет вам решить возникшие у вас вопросы при эксплуатации техники.
Если остались вопросы, задайте их в комментариях после инструкции.
"Загружаем инструкцию", означает, что нужно подождать пока файл загрузится и можно будет его читать онлайн. Некоторые инструкции очень большие и время их появления зависит от вашей скорости интернета.

36
БЕЛАРУСК АЯ
•
Забараняецца збіраць з дапамогай пыласоса
ваду ці іншыя вадкасці, падпаленыя ці
дымлівыя цыгарэты, запалкі, попел, які цьмее,
а таксама тонкадысперсны пыл, напрыклад
ад тынкоўкі, бетону, мукі ці попелу.
•
Забараняецца выкарыстоўваць пыласос,
калі:
–
не ўсталяваны ці няправільна сабраны
кантэйнер-пылазборнік;
–
не ўсталяваны ўваходны, выходны і ахоўны
фільтры.
•
Рэгулярна правярайце вілку сеткавага шнура
і сеткавы шнур на наяўнасць пашкоджанняў.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць
прыладу. Па ўсіх пытаннях рамонту
звяртайцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны)
сэрвісны цэнтр.
•
Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць
пыласос у якасці цацкі. Асаблівую ўвагу
праяўляйце ў тым выпадку, калі побач з
працавальнай прыладай знаходзяцца дзеці ці
асобы з абмежаванымі магчымасцямі.
•
Дадзеная
прылада
не
прызначана
для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з
абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі
асобам, якія адказваюць за іх бяспеку, не
дадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі
пра бяспечнае карыстанне прыладай і тых
небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе
няправільным карыстанні.
•
З
меркаванняў
бяспекі
дзяцей
не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваліся ў якасці пакавання, без
нагляду.
Ўвага!
Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі
пакетамі
ці
ўпаковачнай
плёнкай.
Небяспека ўдушша!
•
Захоўвайце прыладу ў месцах, недаступных
для дзяцей.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ЗБОРК А ПЫЛАСОСА
Пасля
транспартавання
ці
захоўвання
прылады
пры
паніжанай
тэмпературы
неабходна вытрымаць яе пры пакаёвай
тэмпературы не менш за дзве гадзіны.
–
Цалкам распакуйце прыладу і зніміце любыя
налепкі, якія замінаюць працы прылады.
–
Праверце
цэласнасць
прылады,
пры
наяўнасці пашкоджанняў не карыстайцеся
прыладай.
–
Перад уключэннем пераканайцеся ў тым,
што напруга электрычнай сетцы адпавядае
працоўнай напрузе прылады.
Падлучэнне гнуткага шланга, тэлескапічнай
трубкі і насадак
–
Устаўце наканечнік гнуткага шланга (11) у
паветразаборную адтуліну (10) да пстрычкі
фіксатараў (мал. 1). Для здымання
гнуткага шланга (12) націсніце на фіксатары
наканечніка (11) і адлучыце шланг (12).
–
Устаўце наканечнік гнуткага шланга (13) ў
тэлескапічную падаўжаючую трубку (15) (мал.
2).
–
Высуньце ніжнюю частку тэлескапічнай
трубкі на неабходную даўжыню, папярэдне
націснуўшы на фіксатар (16) (мал. 3).
–
Абярыце неабходную насадку — напрыклад,
шчотку для падлогі/дывановых пакрыццяў
(17), насадку для збору пылу (20), насадку
для чысткі мэблевай абіўкі (21) ці шчылінную
насадку (22) - і падлучыце яе да тэлескапічнай
падаўжальнай трубкі (15) (мал. 4).
–
Насадку для збору пылу (20), насадку для
чысткі мэблевай абіўкі (21) ці шчылінную
насадку (22) можна падлучаць непасрэдна да
дзяржальні гнуткага шланга (13).
Шчотка для падлогі/дывановых пакрыццяў
(17)
Устанавіце на шчотцы (17) пераключальнік
«дыван/падлога» (18) у неабходнае становішча
(у залежнасці ад тыпу паверхні, на якой робіцца
ўборка).
Турба-шчотка (19)
Турба-шчотку (19) можна выкарыстоўваць для
ўборкі падлог, чысткі дыванаў і дывановых
пакрыццяў з сярэднім і кароткім ворсам, яна
ідэальна падыходзіць для ўборкі поўсці жывёл
з дывановых пакрыццяў. Цыліндрычная шчотка
з цвёрдым шчаціннем круціцца пад дзеяннем
струменя паветра, яе шчацінне эфектыўна
«вычэсвае» шэрсць жывёл і «вымятае» парушынкі
з ворса дыванавых пакрыццяў.
Нататка:
–
Забараняецца выкарыстоўваць турба-шчотку
для чысткі дыванаў з доўгімі махрамі і ворсам
даўжэй 15 мм, каб пазбегнуць пашкоджанняў
дывана пры кручэнні шчоткі.
–
Не праводзьце турба-шчоткай па электрычных
правадах і абавязкова выключайце пыласос
адразу па канчатку ўборкі з турба-шчоткай.
Насадка для збору пылу (20)
Насадка (20) прызначана для збору пылу з
паверхні мэблі, наяўнасць ворса перашкаджае
пашкоджанню паліраванай паверхні мэблі.
Насадка для чысткі мэблевай абіўкі (21)
Насадка (21) прызначана для чысткі тканкавых
паверхняў мяккай мэблі.
VT-1842_IM.indd 36
14.10.2013 11:38:59