Сушилки для овощей и фруктов Scarlett SC-FD421014 - инструкция пользователя по применению, эксплуатации и установке на русском языке. Мы надеемся, она поможет вам решить возникшие у вас вопросы при эксплуатации техники.
Если остались вопросы, задайте их в комментариях после инструкции.
"Загружаем инструкцию", означает, что нужно подождать пока файл загрузится и можно будет его читать онлайн. Некоторые инструкции очень большие и время их появления зависит от вашей скорости интернета.

IM020
SC-FD421014
11
Өнімдегі, қораптағы және/немесе қосымша құжаттағы осындай белгі қолданылған электрлік
және электрондық бұйымдар мен батарейкалар кәдімгі тұрмыстық қалдықтармен бірге шығарылмауы
керек дегенді білдіреді. Оларды арнайы қабылдау бөлімшелеріне өткізу қажет.
Қалдықтарды жинау жүйелері туралы қосымша мәліметтер алу үшін жергілікті басқару органдарына
хабарласыңыз.
Қалдықтарды дұрыс кәдеге жарату бағалы ресурстарды сақтауға және қалдықтарды дұрыс шығармау
салдарынан адамның денсаулығына және қоршаған ортаға келетін теріс әсерлердің алдын алуға
көмектеседі.
BEL
КІРАЎНІЦТВА ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Уважліва прачытайце дадзенае кіраўніцтва перад эксплуатацыяй прылады, каб пазбегнуць паломак
пры выкарыстанні, і захавайце яго ў якасці даведачнага матэрыялу.
Перад першапачатковым уключэннем праверце, ці адпавядаюць тэхнічныя характарыстыкі, указаныя
на вырабе, параметрам электрасеткі.
Няправільнае карыстанне можа прывесці да паломкі вырабу, нанесці матэрыяльны ўрон і прычыніць
шкоду здароўю карыстальніка.
Прыбор прызначаны для выкарыстання толькі ў бытавых мэтах згодна з гэтым Кіраўніцтву па
эксплуатацыі. Прыбор не прызначаны для прамысловага і камерцыйнага прымянення, а таксама для
выкарыстання:
ў кухонных зонах для персаналу ў крамах, офісах і іншых вытворчых памяшканнях;
ў фермерскіх дамах;
кліентамі ў гасцініцах, матэлях, пансіянатах і іншых падобных месцаў пражывання.
Калі прылада не выкарыстоўваецца, заўсёды адключайце яе ад электрасеткі.
Не апускайце выраб і шнур сілкавання ў ваду або іншыя вадкасці. Калі гэта здарылася, неадкладна
адключыце прыладу ад электрасеткі і, перш чым карыстацца ёй далей, праверце працаздольнасць i
бяспеку прылады ў кваліфікаваных спецыялістаў.
Пры пашкоджанні шнура сілкавання яго замену, каб пазбегнуць небяспекі, павінен выконваць
вытворца, або ўпаўнаважаны iм сэрвісны цэнтр, або аналагічны кваліфікаваны персанал.
Сачыце за тым, каб шнур сілкавання не дакранаўся да вострых кантаў і гарачых паверхняў.
Пры адключэнні прылады ад электрасеткі бярыцеся за вілку, а не цягніце за шнур.
Прылада павінна ўстойліва стаяць на сухой роўнай паверхні. Не стаўце яе на гарачыя паверхні, а
таксама паблізу ад крыніц цяпла (напрыклад, электрычных пліт), фіранак і пад навяснымі паліцамі.
Ніколі не пакідайце ўключаную прыладу без нагляду.
Прылада не прызначана для выкарыстання асобамі (у тым ліку дзецьмі) з паніжанымі фізічнымі,
пачуццёвымі або разумовымі здольнасцямі ці пры адсутнасці ў іх вопыту або ведаў, калі яны не
знаходзяцца пад кантролем або не праінструктаваны аб выкарыстанні прылады асобай, адказнай за
іх бяспеку.
Дзеці павінны знаходзіцца пад кантролем для недапушчэння гульні з прыладай.
Не дакранайцеся да гарачых паверхняў.
Каб пазбегнуць паражэння электрычным токам і паломак прылады, выкарыстоўвайце толькі
прылады, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
Не выкарыстоўвайце прыладу больш за 40 гадзін запар. Пасля выкарыстання сушылкі на працягу 40
гадзін выключыце прыладу з сеткі і дайце ёй астыць.
Не накрывайце прыладу.
УВАГА: стаўце прыладу толькі на паверхню, якая не награваецца, каб пазбегнуць узгарання.
Прылада не прызначана для прывядзення ў дзеянне знешнім таймерам або асобнай сістэмай
дыстанцыйнага кіравання.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыладу або замяняць якія-небудзь дэталі. Пры выяўленні
непаладак звяртайцеся ў бліжэйшы сэрвісны цэнтр.
Калі выраб некаторы час знаходзіўся пры тэмпературы ніжэй за 0 ºC, перад уключэннем яго трэба
патрымаць у пакаёвых умовах не менш за 2 гадзіны.
Вытворца пакідае за сабой права без дадатковага паведамлення ўносіць нязначныя змены ў
канструкцыю вырабу, якія кардынальна не ўплываюць на яго бяспеку, працаздольнасць і
функцыянальнасць.
Дата вытворчасці пазначана на вырабе і (або) на ўпакоўцы, а таксама ў суправаджальнай
дакументацыі ў фармаце XX.XXXX, дзе першыя дзве лічбы «XX» – гэта месяц вытворчасці,
наступныя чатыры лічбы «XXXX» – гэта год вытворчасці.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ
Распакуйце выраб.
Перад першапачатковым уключэннем старанна вымыйце ўсе ёмістасці і здымныя часткі цёплай
вадой з мылам, як след прамыйце і насуха вытрыце.